Адрес: Мінск, Валгаградская, 15а.
EMAIL: patriotgymminsk@gmail.com
Клуб “Патрыёт” быў створаны напрыканцы 2009-га года ў Мінску. Яго заснавальнік ― Дзмітрый Пясецкі, першы чэмпіён свету сярод прафесіяналаў па муай-тай з краін былога СССР (Італія, 1996 год).
“Патрыёт” стаў адным з самых паспяховых байцоўскіх клубаў Беларусі. Мясцовыя спартсмены неаднаразова рабіліся чэмпіёнамі свету ў складзе зборнай Беларусі ў версіі IFMA. Гэта Віталь Гуркоў (71 кг, Заслужаны майстар спорту Беларусі), Дзяніс Ганчаронак (91 кг, Заслужаны майстар спорту Беларусі), Дзмітрый Абдулін (81 кг). Ёсць значныя поспехі і на прафесійным рынгу.
Выхаванец нашага клуба ― зорка сусветнага кікбоксінга і К-1 Забіт “Маўглі” Самедаў (Азербайджан/Беларусь). Віталь Гуркоў з’яўляецца дзейным чэмпіёнам свету па муай-тай у версіі WBC. Павел Турук (81 кг) валодае інтэркантынентальным поясам IKA.